У поле, дзе працавалі камбайны, прыехалі кіраўнік раёна Сяргей Гвоздзь, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Прохарава, галоўны спецыяліст райкама прафсаюза АПК Валянціна Біндзель, намеснік старшыні гаспадаркі Мікалай Брокар і старшыня прафкама гаспадаркі Вікторыя Века, а таксама агітбрыгада “Працавітыя і жартаўлівыя аўцюкоўцы” Малааўцюкоўскага СДК. Тут жа прысутнічалі камбайнёры гаспадаркі.
Старшыня райвыканкама Сяргей Гвоздзь, асобна адзначыў добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і адказнае стаўленне да патрабаванняў тэхналогіі вытворчасці працоўным калектывам СВК “Дружба-Аўцюкі”.
Сяргей Гвоздзь павіншаваў вадзіцеля Пятра Малашчанку, пажадаў моцы, бадзёрасці, добрага настрою і перавезці столькі збожжа, колькі намалоцяць механізатары гаспадаркі. Кіраўнік раёна адзначыў, што на прыкладзе Пятра Міхайлавіча можна пераканацца ў тым, што поспех – гэта заўсёды вынік шчырай працы. Вадзіцель атрымаў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, Падзячныя пісьмы ад абкама прафсаюза АПК, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза АПК.
Са словамі віншавання і падзякі да перадавіка звярнулася таксама Наталля Прохарава, а калектыў мастацкай самадзейнасці Малааўцюкоўскага СДК выканаў некалькі вакальных нумароў.