1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПра выплату зарплаты і “мінімалку”
05 ноября 2018

Пра выплату зарплаты і “мінімалку”

На парадак дня было вынесена пытанне аб выплаце заработнай платы і захаванні памераў мінімальнай аплаты працы ў арганізацыях АПК. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова расказала, што адным з галоўных накірункаў  работы прафсаюзных лідараў пярвічак з’яўляецца  правядзенне грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб працы. Гэтыя пытанні таксама абавязкова разглядаюцца на кожным пасяджэнні прэзідыума райкама прафсаюза, адзначыла Вольга Іванаўна. У тым ліку, пастаянна пры наведванні сельгасарганізацый  прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК праводзяць маніторынг па захаванні мінімальнай зарплаты, звяртаецца ўвага на абавязковыя даплаты да “мінімалкі”. Выключэнне складаюць выпадкі, калі работнікі дапусцілі парушэнне працоўнай і тэхналагічнай дысцыплін (прагулы, невыкананне або няякаснае выкананне сваіх абавязкаў).
  Старшыня абласной арганізацыі Віктар Гутараў расказаў пра становішча прафсаюза аграпрамысловага комплексу на Віцебшчыне. У кожным раёне ёсць свае плюсы і мінусы, і Шуміліншчына ў гэтым спісе не на задворках. Так, вясной і летам у гаспадарках раёна своечасова выплачвалася заработная плата. За студзень-жнівень бягучага года сярэднямесячная зарплата на сельгаспрадпрыемствах вырасла да 125,7% да ўзроўню 2017 года. У калектыўных дагаворах прадугледжана налічэнне стымулюючых даплат: за прафесійнае майстэрства, класнасць, непарыўны стаж работы, надбаўкі за складанасць і напружанасць. Але ў некаторых гаспадарках былі выяўлены  парушэнні па гэтых пазіцыях. І прафсаюзныя лідары разбіраліся, дапамагалі чалавеку працы, адстойвалі яго пазіцыю.
  Віктар Сяргеевіч, звяртаючыся да прафсаюзных лідараў, заклікаў іх штомесяц строга адсочваць сітуацыю па выплаце зарплаты. Інакш нельга, бо работнікі і спецыялісты, асабліва маладыя, пачынаюць шукаць сабе іншае месца работы. А такога дапускаць нельга.