1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрабабка – звеннявая, бабуля – брыгадзір, маці – загадчыца склада, сын – галоўны ветэрынарны ўрач
22 ноября 2022

Прабабка – звеннявая, бабуля – брыгадзір, маці – загадчыца склада, сын – галоўны ветэрынарны ўрач

Кожнае з чатырох пакаленняў сям’і Ценцявіцкіх-Бурачонкаў-Шамровічаў са Слабодкі паднімалася на новую прыступку прафесійнага росту ў СУП «Хажоваагра-2009» (у савецкі час калгас імя Дзяржынскага).

Сын аднаўляе дзедаву сядзібу

У жніўні мінулага года пасля заканчэння Віцебскай ветэрынарнай акадэміі ў родную гаспадарку вярнуўся старэйшы сын Кацярыны Сяргееўны Аляксандр Бурачонак. Вучыўся па накіраванні СУП «Хажоваагра-2009» і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Маладзечанскага райвыканкама, таму з размеркаваннем не было праблем, з ім заключылі кантракт на пяць гадоў.

Старшыня прафкама СУП «Хажоваагра-2009» Галіна Жохавец расказала, што згодна з калектыўным дагаворам Аляксандр як малады спецыяліст атрымаў аднаразовую дапамогу ў 10 базавых велічынь, а таксама дапамогу ў суме месячнай стыпендыі ў акадэміі. У першыя два гады работы сельгаспрадпрыемства яму даплачвае 0,46 базавых велічынь, а у тры наступныя гэта лічба складзе 0,69 базавых велічынь. І гэта нядрэнны стымул для тых, хто пачынае сваю прафесійную кар’еру.

Аляксандр зарэкамендаваў сябе адказным спецыялістам, з мая гэтага года ён прызначаны галоўным ветурачом сельгаспрадпрыемства. Ветслужба тут салідная: тры ветурачы – Барыс Ігнатовіч, Алена Зянько, Наталля Палякоўская і два ветфельчары – Віктар Падабед, Таццяна Вайткевіч. Пад іх пільным наглядам чатыры малочнатаварныя фермы і адна ферма па адкорме жывёлы. Усяго ў іх налічваецца каля трох тысяч галоў. Аб’ёмы работы вялікія, адказнасць – таксама. Гаспадарка заўсёды вызначалася добрымі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі. У гэтым немалая заслуга ветэрынарнай службы, якая працуе ў цесным кантакце з загадчыкамі ферм, сочыць за прывагамі, якасцю малака, захаваннем санітарных норм па ўтрыманні жывёл, іх рацыёнам.

Дарэчы, свае веды і навыкі Аляксандр прымяняе і ва ўласнай гаспадарцы, гадуе бычка, свіней. Матуля расказвае і аб тым, што старэйшы сын узяўся за аднаўленне дома яе бацькоў. Можна спадзявацца, што з цягам часу ён створыць сям’ю і застанецца ў роднай Слабодцы, як некалі засталася Кацярына Сяргееўна:

– І зусім пра гэта не шкадую! Люблю вёску, люблю працу на зямлі. У мяне вельмі гаспадарлівы муж Ігар Алегавіч, які працуе слесарам на «Маладзечнаводаканале». Ён таксама мясцовы, з Хажова. Малодшы сын Павел заканчвае Брэсцкі ўніверсітэт, у наступным годзе будзе дыпламаваным інжынерам. У нас вялікі ўчастак, садзім бульбу, агародніну, ёсць свая тэхні-ка для іх апрацоўкі. А сыны нашы першыя памочнікі, наша падтрымка і надзея.

Анжаліка Крупянькова

Фота Віталій Крупянькоў, архіў Кацярыны ШАМРОВІЧ

«МГ»