Павіншаваць Еўдакію Мікалаеўну з гэтай ганаровай датай завіталі старшыня Пастаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў, старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, кіраўнік спраў Юнькаўскага сельскага Савета Таццяна Врублеўская і прадстаўніца сельгаспрадпрыемства «Сцяг Перамогі» Таццяна Чарняўская. Юбілярка прымала падарункі са слязамі на вачах — так было прыемна, што пра яе памятаюць.
Пры першым поглядзе на імянінніцу не скажаш, што яна адзначае векавы дзень нараджэння: выглядае маладзей за свае гады. Еўдакія Мікалаеўна ўсё жыццё прысвяціла працы ў калгасе «Сцяг Перамогі», а жыла ў роднай вёсцы Міськія Юнькаў¬скага сельсавета.
Сваёй сям'і і дзяцей у юбіляркі няма, але роднымі для яе сталі дзеці і ўнукі брата. Часта наведвае Еўдакію Мікалаеўну і пляменніца Людміла Жук. Апошнія 6 гадоў пенсіянерка жыве разам з унучатай пляменніцай Наталляй Разумоўскай, і за гэты час яны сталі роднымі людзьмі — як бабуля з унучкай.
На пенсію Еўдакія Мікалаеўна выйшла у 1980 годзе ва ўзросце 62 гадоў.
У дзень юбілею гучала шмат добрых пажаданняў, і хочацца верыць, што ўсе яны збудуцца.