Сёння спектр абавязкаў маладога спецыяліста шырокі: яна загадвае ветэрынарнай аптэкай, робіць заказы на лекі, але самае галоўнае – клапоціцца аб cвaix падапечных. Сядзець на адным месцы дзяўчына не любіць: карысці гэта не прынясе. I ўсю працу імкнецца рабіць адказна.
Задаволеныя новым работнікам i ў калектыве. Аб дзяўчыне кажуць толькі добрыя словы: «Працавітая, адказная, такога маладога спецыяліста днём з агнём не знайсці».
Упэўненая, што ветэрынарыя – справа ўсяго яе жыцця, i гераіня артыкула. I хоць яна нясе адказнасць больш чым за 800 галоў буйной рагатай жывёлы, такія лічбы яе не бянтэжаць. Кола абавязкаў дастаткова шырокае: ад вывучэння хваробы жывёлы і прызначэння лячэння да маніторынгу якасці малочнай прадукцыі. Адказнасць вялікая. Але Насця ведала, што прыедзе на комплекс, будзе працаваць. I ні разу аб сваім рашэнні не пашкадавала.
Недахоп маладых кадраў, якія б трымаліся за працу і хацелі ў ёй рэалізавацца, – адна з самых вострых праблем, з якой сутыкаюцца практычна на кожным сельгаспрадпрыемстве, – расказвае начальнік комплексу Генадзія Станіславаўна Пятроўская.
Таму і сёння фраза «Кадры вырашаюць усё» не губляе сваёй актуальнасці. Маладыя людзі ўсё больш глядзяць у горад, а не на сяло.