1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам» праходзіць у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці
14 октября 2022

Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам» праходзіць у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці

Па ўсёй краіне напярэдадні Дня маці праходзіць рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам».

Да мерапрыемства далучыўся і Шумілінскі райкам прафсаюза работнікаў АПК.

Цэнтралізавана былі закуплены паштоўкі і канверты, а старшыня райкама Вольга Пусянкова сустрэлася з маладымі спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў, якія і прынялі ўдзел у акцыі.

Моладзь КУСГП «Ульскі» і «Сіроцінскі», КУСП «Мішневічы», ААТ «Прыазёрны мір», «АграБаравінка», «Ляжні», сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» напісала сваім мамам на паштоўках самыя шчырыя словы прызнання любові.

Да акцыі далучыліся таксама работнікі райветстанцыі і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Паштоўкі матулям адправіліся не толькі ў Шуміліна і вёскі раёна, але і ў Віцебск і Полацк, Магілёскую, Мінскую і Брэсцкія вобласці.