1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзная актывістка Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у Міжнародным прафсаюзным маладзёжным адукацыйны форуме “ТЕМП-2023”
06 июля 2023

Прафсаюзная актывістка Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у Міжнародным прафсаюзным маладзёжным адукацыйны форуме “ТЕМП-2023”

На працягу чатырох дзён, з 27 па 30 чэрвеня 2023 года, у Мінску праходзіў Міжнародны прафсаюзны маладзёжны адукацыйны форум “ТЕМП-2023” (Трудом Едина Молодёжь Профсоюзов).

Форум сабраў больш за сто прафсаюзных актывістаў з васьмі краін свету. У беларускую сталіцу прыехалі з Кыргыстана, Партугаліі, Туркменістана, Узбекістана, В’етнама… Шумілінскі раён Віцебскай вобласці на форуме прадстаўляла  старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Прыазёрны мір» Дар’я Логінава (на фота першая справа). Адзначым, што на форум, які праводзіцца ў Мінску ў шосты раз, упершыню запрасілі прафсаюзнага лідара з Шуміліншчыны.

Дар’я Логінава расказала пра свае ўражанні ад паездкі: «Мне спадабалася літаральна ўсё. Для сябе я адкрыла Беларусь па-новаму: як прыгожую і гасцінную краіну, дзе ёсць што паглядзець і што паказаць гасцям. Пражыванне і харчаванне ўдзельнікам форуму аплачвала ФПБ. У нефармальнай абстаноўцы на мерапрыемстве сустрэліся маладзёжныя лідары многіх краін. Перад намі выступаў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, вопытныя лідары прафсаюзных арганізацый,  яны вучылі, раілі, дзяліліся сваімі напрацоўкамі. Асабліва мне прыйшлося даспадобы выступленне работнікаў Нацыянальнай бібліятэкі. Для нас была арганізавана паездка ў храм-помнік Усіх Святых, экскурсія на БелАЗ, у музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхнікі “Дудудкі”, на спартыўна-аздараўленчую базу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Ратамка”, у парк высокіх тэхналогій. У апошні дзень форуму мы разам саджалі алею дружбы з туй, і гэта было вельмі сімвалічна і даказвала тое, што моладзь усіх краін адзіная стваральнай працай, імкнецца да міру і сяброўства».

Ларыса ЗАЙЦАВА

Раённая газета «Герой працы»