1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзная суполка ў сям’i фермераў Папок
10 декабря 2018

Прафсаюзная суполка ў сям’i фермераў Папок

Даведаліся ад старшыні Петрыкаускага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Берднік, што гэтая фермерская гаспадарка, у якую ўваходзіць чатыры чалавекі з адной сям’і, не так даўно далучылася да прафсаюзнага жыцця, стварыўшы сваю “пярвічку”. Ды і не толькі гэта падзея стала галоўнай у іх каляндарным плане бягучага года.
Марына Аляксандраўна, як высветлілася, са жніўня распачала работу гандлёвай кропкі ў вёсцы. Працяглы час пасля закрыцця гандлёвага аб’екта райспажыўтаварыства мясцовыя жыхары здавольваліся толькі наведваннем у населены пункт аўтамагазіна, які “ходзіць” тройчы на тыдзень. Цяпер паўнавартасны аб’ект харчовых тавараў, дзякуючы прыватнікам, зноў запрацаваў. Будынак быў выкуплены, у ім зрабілі рамонт, прыбудавалі складское памяшканне, падвялі наноў электраэнергію, свідравіну ўсталявалі і вось магазін “АНВАР” рады вітаць штодзень сваіх кліентаў.
Такую арыгінальную, з каўказскім, на мой погляд, “акцэнтам” назву прыдумала сама Марына Аляксандраўна. Як аказалася, ніякіх намёкаў на Каўказ у назве ўвогуле няма. Яна склалася з пачатковых літар імён дочак і ўнучак: Алесі, Ніны, Варвары і Раі.
Мы пачулі добрыя водгукі на адрас Марыны Аляксандраўны і яе гандлёвай кропкі ад мясцовых жыхароу.