1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзны маніторынг ў час корманарыхтоўкі прайшоў у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці
21 июня 2023

Прафсаюзны маніторынг ў час корманарыхтоўкі прайшоў у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці

Старшыня Маладзечанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Анатолій Фурс наведаў СУП «Хажоваагра-2009» з маніторынгам умоў правядзення корманарыхтоўкі і падрыхтоўкі тэхнікі да жніва.

Гаспадарка завяршыла першы укос траў. На жаль атрымаўся ён не такім багатым, як гэта было ў мінулым годзе, чамы паспрыяла спякотнае надвор’е і адсутнасць дажджоў. Але ўсе работнікі спадзяюцца, што тэхніка яшчэ выйдзе на палі і сенажныя траншэі запоўняцца кормам для буйной рагатай жывёлы.

Галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Аляксандр Карней рассказаў аб тым, як праходзіць корманарыхтоўка з улікам засушлівага надвор’я. Ён падкрэсліў, што асаблівая ўвага надавалася якасці і арганізацыі работ. З палёў убрана максімальна магчымая колькасць зялёнай масы. Гэтаму садзейнічалі папярэдняя падрыхтоўка сродкаў механізацыі і прафесіяналізм удзельнікаў кампаніі. Сянажныя траншэі закладваліся ў строгай адпаведнасці з нарматывамі.

Старшыня прафкама СУП «Хажоваагра-2009» Галіна Жохавец дадала, што ў станоўчых выніках корманарыхтоўкі зацікаўлены ўсе работнікі гаспадаркі. Жывёлаводам тады будзе гарантаваны высокі дастатак, прадпрыемству — фінансавая стабільнасць, а работнікам арганізацыі, якія ўтрымліваюць на сваіх падворках сельскагаспадарчых жывёл кармы ад гаспадаркі для сваіх гадаванцаў. Гэта прадугледжана каллектыўным дагаворам арганізацыі. Згодна з ім на падворак выдзяляецца: тры тоны сена ўладальнікам каровы, дзве тоны — на каня і тона — таму, хто ўтрымлівае дробную рагатую жывёлу.

Такі вопыт варты пераймання. Гэта заахвочвае людзей да сельскага ладу жыцця, дазваляе засяродзіць увагу спецыялістаў на выкананні сваіх службовых абавязкаў.

Галіна Жохавец і Анатолій Фурс агледзелі бытавыя памяшканні на мехдвары гаспадаркі. Для вадзіцеляў, механізатараў, іншых спецыялістаў створаны дастаткова камфортныя ўмовы. Абсталяваны пакой для прыёму ежы, ёсць душавая, гардэроб, дзе людзі могуць переапрануцца, адпачыць, прыняць душ. Таксама праверылі склад аптэчкі на наяўнасць патрэбных лекавых прэпаратаў.