Філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” наведалі намеснік старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Талайка і старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай галіновай арганізацыі Уладзімір Пятровіч.
Нагода — падзякаваць за добрасумленную працу экіпажу зернеўборачнага камбайна ў складзе старшага камбайнера Уладзіміра Юшкевіча і камбайнера Аляксандра Гацко, чые вынікі на жніве заслугоўваюць пашаны, — вопытны хлебароб і яго малады калега дасягнулі на гэтую пару найбольшага намалоту зерня ў гаспадарцы.
— У гэтыя дні мы ўшаноўваем найлепшых механізатараў, вадзіцеляў, сямейныя экіпажы на ўборцы хлябоў — тысячнікаў і не толькі — сертыфікатамі, падарункамі ад галіновага прафсаюза і дзякуем людзям за працу. Асабіста я курырую Магілёўскую вобласць і з гэтай прыемнай місіяй не першы год наведваюся ў сельгасарганізацыі Магілёўшчыны і Бабруйскага раёна ў тым ліку. Учора пабылі ў Круглым, Слаўгарадзе. Сёння — у Глуску, яшчэ паедзем у Кіраўск, — адзначыў Уладзімір Талайка.
Алена КАРПЕНКА
Фота Віктара ШЭЙКІНА
Газета «Трыбуна Працы»