1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзныя спаборніцтвы
17 декабря 2021

Прафсаюзныя спаборніцтвы

Шумілінская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвяла вынікі працоўных спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення. Лепшай даяркай за лістапад аказалася Крысціна Гуцанкова з ААТ «Ляжні».

Старшыня Шумілінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла пераможцы прафсаюзных спаборніцтваў падзяку і прэмію.

Родам з Латвіі, Крысціна Гуцанкова разам з сям’ёй у падлеткавым узросце пераехала ў Шумілінскі раён. Бацькі, якія пражылі многа гадоў у Латвіі, вырашылі вярнуцца на сваю малую радзіму. Крысціна кажа, што ёй адразу спадабалася Беларусь, але ж было вельмі цяжка асвойваць рускую і беларускую мовы. Дзеля гэтага б спатрэбіўся немалы час, сур’ёзная падрыхтоўка. Таму на сямейным савеце вырашылі, што Крысціна пасля заканчэння школы пойдзе адразу працаваць.

Працоўная навука давалася значна прасцей. І цяпер, калі за плячыма 18 гадоў работы ў жывёлагадоўлі, у аператара машыннага даення ёсць свае вучні. «Важна падмыць вымя, здаіць першыя струмені малака, зрабіць масаж, каб не было мастыту», – вучыла яна маладую даярку Паліну Івашчанка, якая зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску і (ўсе спадзяюцца на гэта) прыйдзе зноў працаваць на ферму.

Зараз у групе Крысціны Гуцанковай 62 каровы, дзесяць цялятак. Шэсць кароў ацяліліся ў першы раз, і даярка ведае, як важна, хаця і нялёгка, раздаіць першацёлак, каб у будучым з іх атрымаліся малочныя каровы. Аператар машыннага даення ўпэўнена, што ў наступным месяцы ў яе будуць не горшыя здабыткі, як за лістапад (надой на адну фуражную карову склаў 338 кг).

Урокі працавітасці, уседлівасці і руплівасці Крысціна Гуцанкова дае сваім траім дзецям і шасцярым унукам.