Аператар па вырошванні маладняку буйной рагатай жывёлы фермы Заобаль КУСГП «Мішневічы» Анжэла Сціхіна выйшла пераможцам прафсаюзных спаборніцтваў за верасень.
Сярэднясутачныя прывагі цялят у групе Анжэлы Сціхінай за мінулы месяц склалі 652 грамы (+ 84 г да ўзроўню мінулага года).
Добрыя прывагі – значыць укормленыя моцныя цяляты. Толькі са здаровага маладняку можна атрымаць добрых цялушак і раней іх асемяніць.
З перамогай ў працоўных спаборніцтвах аператара фермы Заобаль падарункамі і падзякай павіншавала старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Віншаванні прымала і лепшы аператар машыннага даення за верасень Крысціна Гуцанкова, якая працуе ў ААТ «Ляжні».
Крысціна выйшла пераможцам прафсаюзных спаборніцтваў другі раз у гэтым годзе, яна надаіла за мінулы месяц 490 кг малака (+178 кг да ўзроўню мінулага года).
Ларыса ЗАЙЦАВА
“Герой працы”