1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзы узнагароджваюць перадавікоў
02 декабря 2021

Прафсаюзы узнагароджваюць перадавікоў

Старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Таццяна Ярома ўзнагародзіла механізатара ААТ “Буеўшчына” Алега Падобу.

Механізатар ААТ “Буеўшчына” Алег Падоба працуе на трактары “Беларус” МТЗ-82. Якую б работу Алегу ні даручылі, ён яе выконвае эфектыўна і сумленна. Вось і сёлета засеяў ажно 934 гектары азімых збожжавых культур у счэпе з сеялкай СЗТ-5,4. Дарэчы, гэты паказчык з’яўляецца лепшым не толькі ў Шаркаўшчынскім раёне, але і ў Віцебскай вобласці.

Павіншаваць механізатара з працоўнымі дасягненнямі ў гаспадарку прыехала старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Таццяна Ярома. Яна ўручыла дыплом і каштоўны падарунак. Да віншаванняў далучыліся таксама старшыня Шаркаўшчынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, намеснікі кіраўніка ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Гернат і Станіслаў Хашкоўскі.

— Пасля сяўбы я займаўся уздымам зябліва, — кажа Алег Казіміравіч. — І цяпер, калі прыйшла зіма, я без працы ніводнага дня не бываю. Мы нарыхтоўваем дзелавую драўніну ў Полаўскім лясніцтве для патрэб гаспадаркі.

Кліч Радзімы