1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПрафсаюзы узнагароджваюць перадавiкоу корманарыхтоукi
13 июля 2021

Прафсаюзы узнагароджваюць перадавiкоу корманарыхтоукi

Па стане на 12 ліпеня сярод механізатараў, якія працуюць на корманарыхтоўчых комплексах, першае месца ў раёне цвёрда ўтрымліваў Міхаіл Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс”. На рахунку мужчыны 9752 тоны здрабнёнай масы.

Павіншавалі з працоўнымі дасягненнямі механізатара старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Яся Краснікава. Прафсаюзныя лідары ўручылі Міхаілу грашовую прэмію, пажадалі і надалей трымаць лідарства.