Надзея Налецька, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства «Курыцічы”
– Вельмі важна, каб у абмеркаванні прапанаваных змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прымала ўдзел працуючая моладзь. Мы, разам са старэйшым пакаленнем, робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася мірнай краінай. Мяне, як маці дваіх дзяцей, хвалююць пытанні сацыяльнай падтрымкі маладых сямей. У праекце новай Канстытуцыі захаваны і ўзмоцнены гарантыі для такой катэгорыі беларусаў.
Як і раней, грамадства можа разлічваць на дапамогу ўстаноў аховы здароўя, атрыманне годнай адукацыі. Асаблівая ўвага на пытанні, якія тычацца фарміраванню светапогляду падрастаючага пакалення. Дзяцей патрэбна выхоўваць так, каб замацоўвалася разуменне, што ў іх ёсць свой дом, які патрэбна абараняць і цаніць.