Працаўнікі сельскай гаспадаркі ўмеюць не толькі сеяць, жаць, касіць, даіць і карміць карову, але і бегаць, скакаць, падцягвацца на перакладзіне – і не толькі гэта.
Напрыканцы мінулага тыдня па ініцыятыве Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пры падтрымцы Астравецкага фізкультурна-спартыўнага ў Гервятах прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў АПК.
Паказаць спартыўнае майстэрства і прадэманстраваць фізічную загартоўку рашыліся тры каманды: КСУП “Гервяты” і “Міхалішкі” выставілі на спаборніцтва па дзесяць чалавек, а Астравецкае ПМС прадстаўляла толькі тры чалавекі.
Тым не менш усе ўдзельнікі справіліся са здачай нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу: мужчын і жанчын чакала пяць спартыўных іспытаў – ад бегу на “трыццаціметроўку” да падцягвання. Спаборніцтвы праводзіліся ў розных узроставых катэгорыях і было вырашана ўзнагародзіць пераможцаў ў кожным відзе.
Больш за ўсіх прызавых месцаў узялі КСУП “Гервяты”. Надалей з месца – на 204 сантыметры – Алена Кандратовіч. Вольга Шапура паказала найлепшы вынік ў нахілах уперад, а Рэната Куліс “узяла” два першых месцы – у чаўночным бегу 4х9 і бегу на 30 метраў. Скачок на 269 сантыметраў прынёс 1 месца Кантанціну Замара. У чаўночным бегу 4х9 метраў самым хуткім аказаўся Юрый Баравік.
Найбольш за ўсіх за хвіліну падняла тулава ветэрынарны ўрач КСУП “Міхалішкі” Таццяна Пляўга. Валерый Мацкела з гэтай жа гаспадаркі хутчэй за астатніх прабег 30 метраў. У падцягванні на высокай перакладзіне не было роўных Руслану Алізару з Астравецкага ПМС, а ў нахілах уперад – Вадзіму Лебядзевічу, які таксама выступаў за меліяратараў.
Пераможцы атрымалі граматы і падарункавыя сертыфікаты ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.