1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиСвінавод Валянціна Калпак абвяргае стэрэатыпы пра сельскую гаспадарку
20 ноября 2018

Свінавод Валянціна Калпак абвяргае стэрэатыпы пра сельскую гаспадарку

У стыльна апранутай, з лёгкім макіяжам і прычоскай прыгожай маладой усмешлівай жанчыне нізавошта не прызнаеш свінарку  ў тым разуменні, якое многія ўкладваюць у вобраз прадстаўніцы гэтай прафесіі. Валянціна Іванаўна – з тых жанчын, якія сваім прыкладам разбураюць стэрэатыпы пра сельскую гаспадарку: маўляў, калі даярка ці свінарка – то абавязкова ў замызганым адзенні і з патухлымі вачыма. Жанчына – яна і на ферме, і на свінакомплексе застаецца жанчынай – далікатнай, пяшчотнай, жаноцкай.
На свінакомплексе жанчына працуе амаль 20 гадоў. З году ў год у гадаванцаў Валянціны Іванаўны найбольшыя прывагі. За Валянцінай Іванаўнай замацаваны тры секцыі – а гэта 120 свінаматак і каля 1 200 парасят. 
     Пакуль парасяты не падрастуць і не набяруць  вагу, пра іх клапоціцца Валянціна Іванаўна. Потым іх пераводзяць у групу дарошчвання да іншай свінаркі. Галоўны гонар Валянціны Іванаўны  – зрэшты, як і кожнай жанчыны, – дзеці. Сын Дзяніс ужо выпырхнуў з бацькоўскага дома – вучыцца ў Ваеннай акадэміі. Дачка Дзіяна, якая ходзіць у Варнянскую школу, дапамагае маме пячы пірагі. У такія хвіліны, калі яны з дачушкай у чатыры рукі замешваюць цеста, Валянціна Іванаўна ловіць сябе на думцы, што ўсё ў жыцці склалася найлепш.