Адкрыў рэгіянальнае свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Анішчык.
Ад імя райвыканкама Уладзімір Сяргеевіч шчыра павітаў прысутных і павіншаваў з нагоды такога значнага для нашага раёна мерапрыемства.
Выступаючы таксама акцэнтаваў увагу на тым, што сёлетні кірмаш супаў з адной значнай падзеяй – завяршэннем жніва ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Таму на сённяшнім свяце мы з гонарам падвядзём вынікі работы хлебаробаў, аддзячым іх за нялёгкую працу, за адданасць роднай зямлі, сваёй прафесіі, за важкі ўклад у развіццё важнай для эканомікі раёна галіны.
Цырымонія ўзнагароджання герояў жніва пачалася з уручэння каравая, прыгатаванага з мукі новага ўраджаю. З новым хлебам павіншаваў усіх прысутных і азнаёміў з вынікамі ўборачнай кампаніі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч:
Андрэй Сяргеевіч падзякаваў усім удзельнікам жніва. Сярод іх механізатары і вадзіцелі, працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, работнікі Свіслацкай сельгастэхнікі, прадпрыемства меліяратыўных сістэм, а таксама прадстаўнікі гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры.
Віншаванні з нагоды завяршэння жніва гучалі ў гэты святочны дзень і ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Суботкі, галоўнага спецыяліста Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» Надзеі Сцяпуры, старшыні райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Анатолія Клімчука і першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ Марыны Рудомінай.
На сцэну галоўнай пляцоўкі гарадскога парку запрашаліся лепшыя з лепшых. Пад бурныя апладысменты гледачоў перадавікі ўборачнай кампаніі прымалі заслужаныя ўзнагароды за самаадданую працу.
Пераможцамі на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод экіпажаў камбайнаў прызнаны Андрэй Равінскі і Анатоль Столік. Гэты экіпаж з СУП «Ханчыцы-Нёман» заняў 1-е месца ў раённым спаборніцтве. На 2-м месцы Генадзій Ізмайлаў і Сяргей Лях (ААТ «Акр-Агра»), на 3-м – Андрэй Ламан і Аляксей Ламан (ААТ «Ханявічы»).
Сярод вадзіцелей на першым і другім месцах працаўнікі філіяла «Нязбодзічы» Валянцін Пічкоўскі і Аляксандр Басалай, на трэцім – Васіль Зіновік з ААТ «Ханявічы».
У спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў усе тры месцы занялі камбайнеры з ААТ «Ханявічы». Андрэй Янкоўскі і Уладзімір Канюк размясціліся на першай прыступцы п’едэстала, Сяргей Янушка і Дзяніс Канюк – на другой, Станіслаў Хромаў і Аляксандр Данілік – на трэцяй.
У спаборніцтве ўзялі ўдзел і звення (брыгады) аператараў на сушцы збожжа, масланасення рапсу. Першае месца ў аператараў СУП «Ханчыцы-Нёман» Віктара Антончыка, Мікалая Шэлеста, Віктара Федарчука і Юрыя Несцера. На другім месцы аператары ААТ «Акр-Агра» Валерый Сцепанюк, Аляксандр Вайцяхоўскі і Сяргей Курзякоў. Трэцяе месца занялі Сяргей Пічкоўскі, Мар’ян Фядук, Аляксандр Лобач і Алег Амельчанка (філіял «Нязбодзічы»). Дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны таксама галоўны аграном Дзмітрый Дзешка і галоўны інжынер Віталій Садоўскі СУП «Ханчыцы-Нёман».
За высокія вытворчыя паказчыкі на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых, алейных культур Гродзенскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў Ганаровай граматай брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве СУП «Ханчыцы-Нёман» Алу Седзінеўскую, Падзякай – экіпаж камбайна УСП «Новы Двор-Агра» Валерыя Лобача і Станіслава Лобача, дыпломамі – экіпаж камбайна ААТ «Акр-Агра» Дзмітрыя Цыбульскага і Паўла Крэўчыка. Дыпломамі абласнога камітэта прафсаюза на нарыхтоўцы травяных кармоў першага ўкосу траў узнагароджаны трактарысты-машыністы Аляксандр Крысеня – на касьбе шматгадовых траў, сенакосаў (ААТ «Ханявічы»), Міхаіл Пармонік – на драбненні сянажнай, сіласнай масы (УСП «Новы Двор-Агра»).
Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» уручыла тры ўзнагароды. Падзякі і каштоўныя падарункі атрымалі экіпаж камбайна філіяла «Нязбодзічы» Іван Грыгалец і Алег Ламаносаў і вадзіцель ААТ «Акр-Агра» Валерый Мацкевіч.
Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў падзякамі адзначыў асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна кіраўнікоў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак Барыса Лінкевіча, Анатолія Ляха і Аляксандра Паца. Не засталіся ў баку ад такой важнай падзеі і грамадскія аб’яднанні. Ад РГА «Белая Русь» узнагароды атрымалі старшы камбайнер УСП «Саўгас «Поразаўскі» Іван Тупіца і галоўны энергетык УСП «Саўгас «Вердамічы» Іван Гайдук, ад раённай арганізацыі Беларускага фонда міру – вадзіцель СУП «Ханчыцы-Нёман» Аляксандр Чурак.
Раённы камітэт галіновага прафсаюза АПК ўзнагародзіў загадчыка зернесклада «Ражкі» Жанну Барэль і экіпаж камбайна ў складзе Уладзіміра Шышова і Віктара Яроцкага (ААТ «Акр-Агра»), вадзіцеля Аляксандра Канюка (ААТ «Ханявічы»), загадчыка ўчастка Святлану Макарэвіч (УСП «Саўгас «Велікасельскі»), палявода-раздатчыцу абедаў Вольгу Нехайчук (філіял «Нязбодзічы»), вядучага агранома Віталія Паплаўскага (УСП «Новы Двор-Агра»).
За садзейнічанне ў развіцці студатрадаўскага руху падзякамі РК ГА БРСМ узнагароджаны кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый: ААТ «Ханявічы», УСП «Саўгас «Велікасельскі», УСП «Саўгас «Вердамічы», УСП «Саўгас «Поразаўскі», УСП «Новы Двор-Агра», СУП «Ханчыцы-Нёман», КВУП «Свіслацкая сельгастэхніка». Падзякамі грамадскага аб’яднання таксама адзначана праца экіпажа камбайна ў складзе Аляксандра Пічкоўскага і Максіма Сыраежкі (КСУП «Стракелі»). У ліку ўзнагароджаных грамадскім аб’яднаннем і настаўнік Дабравольскага ДС СШ Уладзімір Міхальчык. Не забылі на свяце і пра тых, хто прыйшоў на дапамогу некаторым гаспадаркам у такі адказны час. Кіраўнікі ААТ «Акр-Агра», УСП «Саўгас «Велікасельскі», УСП «Саўгас «Вердамічы», УСП «Саўгас «Поразаўскі» аддзячылі памочнікаў каштоўнымі падарункамі.
Святочную праграму кірмашу прадоўжылі выступленні самадзейных калектываў «Уладары» і «Цвецень» з Ваўкавыска і «Славяначка» са Слоніма, якія падарылі гледачам масу станоўчых эмоцый. Яны ў сваю чаргу дзякавалі артыстаў доўга незмаўкаючымі апладысментамі. Падчас свята кожны жадаючы мог наведаць «Свецкі салон графа Тышкевіча», працавала ў парку і карчма «Дажыначная». Гаспадары падворкаў – сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна – падрыхтавалі яркія прэзентацыі кожнага з іх. Пачэснае месца на іх займалі снапы і караваі з мукі новага ўраджаю.
Здзівіла сваёй відовішчнасцю конкурсная праграма «Вальс кветак». Арганізацыі раёна, прыняўшыя ўдзел у ёй, усебакова раскрылі свае творчыя здольнасці. Пятнаццаць канкурсантаў спаборнічалі ў намінацыях «Лепшая прэзентацыя», «Самая яркая кветка», «Арыгінальнасць касцюма», «Самая арыгінальная кветка» і «Міс сімпатый гледачоў».
Напярэдадні свята «Свіслацкі кірмаш» быў аб’яўлены цэлы шэраг конкурсаў як для сельскагаспадарчых арганізацый, так і для ўсіх жадаючых.
Удзельнікі і пераможцы атрымалі свае ўзнагароды на галоўнай сцэне свята з рук старшыні райвыканкама Уладзіміра Анішчыка.