1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиСяўба набірае абароты. Аграрыі ААТ “Шчучынаграпрадукт” Гродзенскай вобласці актыўна засяваюць плошчы, адведзеныя пад раннія яравыя культуры
28 марта 2024

Сяўба набірае абароты. Аграрыі ААТ “Шчучынаграпрадукт” Гродзенскай вобласці актыўна засяваюць плошчы, адведзеныя пад раннія яравыя культуры

Сяўба ў Шчучынскім раёне набірае абароты, праца ў палях кіпіць і штодня павялічвае маштабы. Гэта і не дзіўна, бо ад вынікаў вясенне-палявых работ у многім залежыць поспех усёй сельскагаспадарчай кампаніі гэтага года. Штодзённа рупяцца аб будучым ураджаі і аграрыі ААТ “Шчучынаграпрадукт”. Зараз тут актыўна сеюць яравы ячмень гатунку “Магутны” першай рэпрадукцыі.

Усяго ў гаспадарцы плануюць засеяць 350 гектараў ранніх яравых і зернебабовых культур. Да канца наступнага тыдня мясцовыя аграрыі плануюць завяршыць гэтыя работы. Акрамя таго, сёлета ў ААТ “Шчучынаграпрадукт” плануюць засеяць 1500 гектараў кукурузы на збожжа і сілас, 355 гектараў цукровых буракоў і 180 гектараў аднагадовых траў, якія будуць выкарыстоўвацца для падкормкі і нарыхтоўкі кармоў.

Актыўная сяўба ідзе на полі каля вёскі Вярбілкі, тут працуе, можна сказаць, ветэран сяўбы – механізатар Генадзій Лукашэвіч. З 24 гадоў працы ў гаспадарцы 15 сезонаў ён актыўна задзейнічаны ў пасяўной кампаніі.

– Працую на выдатнай тэхніцы, – расказвае Генадзій Лукашэвіч– Новы трактар МТЗ 3522 другі год знаходзіцца ў гаспадарцы, за гэты час ні адной вялікай паломкі не было. Да трактара прычэплена шасціметровая нямецкая сеялка. Тэхніка служыць верай і праўдай, упэўнены, што так будзе і далей. Маю вялікі досвед пасяўных кампаній, таму працую ўпэўнена. Я адчуваю, што знаходжуся на сваім месцы, займаюся любімай і карыснай справай. Бо вырошчваць хлеб – гэта важная работа, якая цэніцца і мае прызнанне.

За ходам пасяўной кампаніі ўважліва сочыць кіраўніцтва ААТ “Шчучынаграпрадукт”. Як адзначыла дырэктар Вольга Патапчык, сяўбу ў гаспадарцы плануюць завяршыць у аптымальныя тэрміны, пакуль мясцовыя аграрыі нават апераджаюць план. Немалаважна, што запасы насення зроблены ў дастатковай колькасці, таму за вынікі пасяўной тут не хвалююцца.

Трымае руку на пульсе Шчучынская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Прафсаюзны лідар шчучынскіх аграрыяў Генрых Юрэвіч станоўча ацэньвае ўмовы працы мясцовых хлебаробаў.

– Умовы працы выдатныя, ёсць спецвопратка, якаснае харчаванне, нармальны графік. Увогуле ў нашым раёне ва ўсіх гаспадарках створаны спрыяльныя ўмовы для камфортнай працы аграрыяў.

Алег ШЫШЛОЎСКІ

Фота аўтара

По материалам газеты «Дзянніца«