1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиСямейны экіпаж КСУП “Гервяты” першы ў Астравецкім раёне намалаціў тысячу тон збожжа
02 августа 2018

Сямейны экіпаж КСУП “Гервяты” першы ў Астравецкім раёне намалаціў тысячу тон збожжа

Тысячу тон збожжа першымі намалацілі Андрэй Іванавіч Вінцкусь і яго сын Мікіта. Хоць сын упершыню дапамагае бацьку ўбіраць ураджай, відаць, што бацькава навука ідзе хлопцу на карысць. Прама ў полі першыя “тысячнікі” прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і гаспадаркі, райкама прафсаюза работнікаў АПК і прафсаюзнай пярвічкі прадпрыемства.
Акрамя грашовай прэміі ад Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Андрэй Іванавіч і Мікіта Вінцкусі атрымалі грашовыя прэміі ад кіраўніцтва КСУП “Гервяты”. 


Па ўмовах жніўнага спаборніцтва Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовай прэміяй быў адзначаны і галоўны аграном КСУП “Гервяты” Аляксандр Паўлавіч Кавалька.
Лепшым хлебаробам музычны падарунак зрабілі артысты раённай культуры.