Між іншым, першы раз за руль трактара Алег Клімук сеў яшчэ ў сёмым класе: будучы цікаўным хлопчыкам, напрасіўся да бацькі ў кабіну. З той пары і палюбіў тэхніку. Калі прыйшоў час вызначыцца з прафесіяй, падаўся ў механізатары.
Працоўны дзень сямейнага падрада Клімукоў пачынаецца ў шэсць гадзін раніцы і заканчваецца, калі сонца хаваецца за гарызонт.
Першы ўкос траў у ААТ “Дэмбрава” плануюць завяршыць прыкладна праз два тыдні. А там ужо і жніво не за гарамі. Частка механізатараў, у тым ліку і Леанід Станіслававіч Клімук, перасядуць на зернаўборачныя камбайны і пачнуць убіраць хлеб.