1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиСытно, вкусно и на свежем воздухе. В Кореличском районе во время жатвы ее участники обеспечены горячим питанием
31 июля 2019

Сытно, вкусно и на свежем воздухе. В Кореличском районе во время жатвы ее участники обеспечены горячим питанием

Клапаціцца аб харчаванні мясцовых аграрыяў кіраўніцтва шэрагу гаспадарак раёна пачало задоўга да пачатку палявых работ. Так, у СВК “Жухавічы” быў зроблены капітальны рамонт сталовай, набыта сучаснае абсталяванне. Новая ўтульная сталовая КСУП “Племзавод “Карэлічы” сёння размяшчаецца ў будынку Дома механізатара на мехмайстэрнях у агр. Палужжа. Сталовая КСУП “Лукі-Агра” таксама сустрэла пачатак палявых работ у абноўленым выглядзе: у 2018-2019 гадах тут быў праведзены капітальны рамонт, усталявана вентыляцыя, набыты дзве газавыя пліты, мэбля.
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна харчаванне ўдзельнікаў жніва наладжана належным чынам. Кожны дзень работнікі сталовых 10 гаспадарак Карэліччыны рыхтуюць каля 805 абедаў і 475 вячэр. У сярэднім па раёне кошт абеду для ўдзельнікаў жніва складае 65 капеек, вячэры – 35 капеек. 22 машыны дастаўляюць ежу механізатарам прама ў поле, не адрываючы іх ад работы. Першай гаспадаркай,
дзе давялося асабіста адчуць прыемны пах свежапрыгатаванага абеду, стаў СВК “Свіцязянка-2003”. Сёлета кіраўніцтва гаспадаркі набыло 129 індывідуальных тэрмасаў для першых і другіх страў, зручнасць якіх ужо ацанілі і работнікі сталовай, і механізатары. Таксама былі закуплены пласмасавыя кантэйнеры для салатаў.
КСУП “Цырын-Агра” кошт абеду складае 65 капеек, вячэры – 35 капеек. Сёння, напрыклад, прыгатавалі 87 абедаў. Акрамя работнікаў гаспадаркі, на зернесушыльным комплексе ў агр. Цырын за абедам давялося застаць моладзь са студатрада, які прыступіў да працы 15 ліпеня.