1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовости«Тата можа і ўмее ўсё!»
21 октября 2023

«Тата можа і ўмее ўсё!»

Найчасцей клопат пра дзяцей ляжыць на маці. Але часам так здараецца ў жыцці, што бацька застаецца адзін. Менавіта такая сітуацыя ў Леаніда Генадзьевіча Лашкова з аг. Мікіціха Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. І сённяшні Дзень бацькі – гэта яго свята, клапатлівага добрага, шчырага, у каго ёсць нагода ганарыцца сваімі дзецьмі.

А іх у Леаніда трое. Старэйшай Дашы 16 гадоў, яна вучыцца ў каледжы на агранома, Павел – пяцікласнік, Максім ходзіць у другі клас.
Мнагадзетны бацька ўпэўнены, што дзеці ў яго самыя лепшыя. Сам энергічны, упэўнены, у добрай фізічнай форме, Леанід не губляе аптымізму. У кватэры ў яго ўсё зладжана, чыста, стабільна. Пачуцці бацькі да дзяцей стрыманыя і ціхія, але іх нічым не замяніць, бо надзейнае бацькоўскае плячо адчуваюць і дачка (першая памочніца Леаніда), і сыны. Яны ведаюць, што тата моцны і надзейны, жыве і працуе дзеля іх.
На пытанне, як вучыўся гатаваць, прыбіраць, прасаваць, Леанід толькі ўсміхнуўся: «Жыццё навучыла. Вялікую дапамогу аказвае бытавая тэхніка».
І дзеці ўпэўнены: «Тата можа і ўмее ўсё!».
А яшчэ Леанід удзячны сваім бацькам, якія ў свой час нарадзілі і выхавалі пяцёра дзяцей. Закон мнагадзетнай сям’і быў такі – адзін за ўсіх, а ўсе за аднаго. Старэйшыя прыглядалі за малодшымі, клапаціліся. І гэты клопат застаўся на ўсё жыццё.
Дзве сястры (яны таксама выхоўваюць па трое дзетак) і брат – самыя дарагія людзі для сям’і Леаніда. Яны сябруюць, дапамагаюць адзін аднаму, ездзяць у госці. Напэўна, Даша, Павел і Максім у дарослым будуць такімі ж дружнымі. І добрыя традыцыі і звычаі свайго бацькі і сваякоў перанясуць ужо ў свае сем’і.
Леаніда Лашкова, які працуе аператарам другога перыяду жывёлагадоўчага комплексу СУП «Лаўжанскае», з Днём бацькі шчырымі словамі і падарункам павіншавала старшыня Шумiлiнскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Ларыса ЗАЙЦАВА

«Новости Шумилино»