1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУ Астравецкім раёне прайшоў конкурс “Лепшы араты раёна – 2021”
08 декабря 2021

У Астравецкім раёне прайшоў конкурс “Лепшы араты раёна – 2021”

Конкурс прафесійнага майстэрства механізатараў на ворыве ўжо стаў традыцыйным. Некалькі гадоў назад ён быў адроджаны па ініцыятыве старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігара Шалудзіна. Сёлета спаборніцтва праходзіла ў трох катэгорыях: сярод аратых, якія працуюць на энерганасычаных трактарах “Джон-Дзір”, “Беларус” і МТЗ-1221/ МТЗ-1523.

На палях КСУП “Варняны” 14 удзельнікаў два дні апрацоўвалі ўчасткі, якія ім выпалі па выніках жараб’ёўкі.

Лепшымі сярод механізатараў, якія працуюць на “Джон-Дзірах” прызнаны:

1) Віталь Трыбоцкі, РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;

2) Уладзімір Мятлеўскі, КСУП «Варняны».

Лепшымі сярод механізатараў, якія працуюць на “Беларусах” прызнаны:

1) Рымантас Трапшыс, КСУП «Гервяты»;

2) Віктар Алёкса, КСУП «Гудагай».

Лепшымі сярод механізатараў, якія працуюць на трактарах МТЗ-1221/ МТЗ-1523 прызнаны:

1) Іван Аўгуль, РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;

2) Віктар Бабойць, КСУП «Гервяты»;

3) Міхаіл Грузд, РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

Акрамя гэтага, дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзяніс Кіпра і галоўны аграном Дзімтрый Малючак адзначаны прэміямі – аратыя гэтай гаспадаркі выканалі найбольшы аб’ём работ. Усе ўдзельнікі і пераможцы атрымалі грашовае заахвочванне і заработную плату.

Па матэрыялах газеты «Астравецкая праўда»