За ганаровае званне быць лепшай сельскай сям’ёй Бераставіччыны змагаліся сем’і Грышчанкаў з КСУП «Варанецкі», Казакоў з КСУП «Пархімаўцы», Карповічаў з КСУП «Макараўцы», Бірукоў з РУСП «Массаляны» і Кулікоўскіх з РСУП «Алекшыцы».
У рамках конкурснай праграмы ўладарам сучаснага сяла давялося творча прадставіць сваю сям’ю, паўдзельнічаць у конкурсах «Дрывасек»,»Сіўка-Бурка», «Майстар», паказаць спрыт у сельскай спартыўнай эстафеце і прадставіць відэаролік аб сваім падвор’і.
Па выніках усіх конкурсаў найбольшую колькасць балаў набрала сям’я Карповічаў з КСУП «Макараўцы», яны сталі пераможцамі раённага этапу
і прадставяць Бераставіччыну на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла -2018».