1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУ КСУП “Міхалішкі” сеюць цукровыя буракі і кукурузу
26 апреля 2019

У КСУП “Міхалішкі” сеюць цукровыя буракі і кукурузу

Разабраўшыся са збожжавымі, у КСУП «Міхалішкі» ўзяліся за цукровыя буракі: іх насенне прыгорнута ў глебу на 153 гектарах (51% ад плану). Але не сяўбой адзінай: на парадку дня хлебаробаў  – падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы, апрацоўка азімых пасеваў, падкормка сенакосаў і пашы.
Сёлета на вясенне-палявых работах за гаспадаркамі замацаваны спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Загадчык сектара раслінаводства Віктар Чума  прыглядае за КСУП «Міхалішкі». Правільная арганізацыя прବ¬цоўнага працэсу – а гэта  тэхна¬логія падрыхтоўкі глебы, апра¬цоў¬ка насення эфектыўнымі прବтручвальнікамі, унясенне пад па¬трэбу мінеральных угнаенняў.
Яравы клін у КСУП «Міхалішкі» сёлета складае 2 626 гектараў, з якіх 1 469 гектараў адведзена пад збожжавыя культуры: авёс пасеяны на плошчы 157 гектараў, ячмень – на 712 гектарах, пшаніца – на 600 гектарах. 
У КСУП «Міхалішкі» асноўная ўдарная сіла – механізатары і трактарысты, якія не першы год працуюць на сяўбе.
Працоўны дзень пачынаецца ў 7 гадзін раніцы. Працуюць да позняга вечара. Кожны земляроб разумее важнасць сітуацыі. З ранняй вясны да позняй восені без выхадных і святаў працуюць у полі – спакон вякоў такая доля ў земляроба, і не нам на яе наракаць. Пасееў збожжа – і жыццё стала больш надзейным.