У ААТ «Жарабковічы» сёння раніцай узнагародзілі вадзіцеля -тысячніка. Такі паважаны статус заслужыў Аляксандр Сокал, які на МАЗе перавёз ,можна сказаць, залатую тысячу зерня.
Шчыра віншаваў працаўніка першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Шматко. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура ўручыла падзяку ад райкама. Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі райвыканкама атрымаў каштоўны падарунак. Словы шчырай падзякі, віншаванні- і Аляксандр Сокал зноў на маршруце.