1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУ Ляхавiцкiм раёне узнагароджан першы вадзiцель-тысячнiк
01 августа 2018

У Ляхавiцкiм раёне узнагароджан першы вадзiцель-тысячнiк

У ААТ «Жарабковічы» сёння раніцай узнагародзілі вадзіцеля -тысячніка. Такі паважаны статус заслужыў Аляксандр Сокал, які на МАЗе перавёз ,можна сказаць, залатую тысячу зерня.
    Шчыра віншаваў   працаўніка першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Шматко. Старшыня раённай арганізацыі  прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура ўручыла  падзяку ад райкама.  Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі райвыканкама атрымаў каштоўны  падарунак.  Словы шчырай падзякі, віншаванні- і Аляксандр Сокал зноў на маршруце.