1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУ прыярытэце – жыццё і здароўе
10 августа 2023

У прыярытэце – жыццё і здароўе

Кантроль і яшчэ раз кантроль. Падказка і дапамога. Зыходзячы з гэтых прынцыпаў, будуе сваю работу раённая мабільная брыгада па ахове працы на чале з галоўным спецыялістам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Паўлам Загацкім.

Мабільная брыгада кожны дзень выязджае на палеткі і зернесушыльныя комплексы. Мэта – не пакараць, а дапамагчы слушнай парадай. Да групы, у склад якой ўвайшлі старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і  інспектар сектара нагляду і прафілактыкі РАНС Віталь Масько, далучылася і карэспандэнт раённай газеты. На шляху – ААТ «Ляжні» Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.

— Калі рамантуеце, абавязкова адключыць рухавік, – папярэдзіў Павел Загацкі механізатараў, якіх засталі на мехдвары ў Крывым Сяле. – Памятайце, што вас чакаюць дома. Наперадзе жніво, і гаспадарка, і раён спадзяюцца на вашу працавітасць і асцярожнасць у рабоце.

У гаспадарцы праверылі правядзенне інструктажаў па ахове працы, укамплектаванасць тэхнікі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Механізатары ведалі, як паводзіць сябе падчас надзвычайных сітуацый. 

Разам з гэтым былі зроблены і заўвагі. Супрацоўнік РАНС адзначыў, што не на ўсёй тэхніцы ёсць супрацьпажарнае палатно, не ўсе работнікі зернесушылкі абучаны пажарна-тэхнічнаму мінімуму, вільготнамер не павераны, на жніўных палетках у Заграмадзіне не дзяжурыць трактар з бочкай і вадой. Павел Загацкі зрабіў заўвагі па зварачным абсталяванні: шлангі маюць трэшчыны і ў танометра разбіта шкло.

Інфармацыя па парушэннях і тэрмінах іх выпраўлення накіравана кіраўніку гаспадаркі. Наколькі сельгаспрадпрыемства аператыўна адрэагавала на заўвагі, будзе праверана падчас наступнага рэйду.

Ларыса ЗАЙЦАВА