1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУ Шаркаўшчынскім раёне абмяркоўваюць праект Канстытуцыі
21 января 2022

У Шаркаўшчынскім раёне абмяркоўваюць праект Канстытуцыі

Яся Краснікава: «Калі мы хочам, каб Беларусь заставалася мірнай і спакойнай краінай, то ўжо сёння трэба праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю»

— Прапанаваны варыянт Канстытуцыі — гэта вынік доўгай і карпатлівай работы членаў Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы і яшчэ многіх-многіх людзей, прафесіяналаў сваёй справы і патрыётаў сваёй краіны, — адзначыла Яся Краснікава, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Агратэхсэрвіс.

У сучасным свеце востра стаіць пытанне аб зберажэнні гістарычнай праўды. І тое, што ў праекце зафіксавана, што “дзяржава забяспечвае зберажэнне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, з’яўляецца важнай для ўсіх нас мірнай перамогай.

Калі мы хочам, каб Беларусь заставалася мірнай і спакойнай краінай, зберагла традыцыйныя духоўныя каштоўнасці і нацыянальную культуру, магла самастойна вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку, будаваць сваю эканамічную мадэль, то ўжо сёння трэба праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыняць удзел у абмеркаванні праекта Асноўнага Закона.

Матэрыял  газеты «Клiч Радзiмы»