Яся Краснікава: «Калі мы хочам, каб Беларусь заставалася мірнай і спакойнай краінай, то ўжо сёння трэба праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю»
— Прапанаваны варыянт Канстытуцыі — гэта вынік доўгай і карпатлівай работы членаў Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы і яшчэ многіх-многіх людзей, прафесіяналаў сваёй справы і патрыётаў сваёй краіны, — адзначыла Яся Краснікава, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Агратэхсэрвіс.
У сучасным свеце востра стаіць пытанне аб зберажэнні гістарычнай праўды. І тое, што ў праекце зафіксавана, што “дзяржава забяспечвае зберажэнне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, з’яўляецца важнай для ўсіх нас мірнай перамогай.
Калі мы хочам, каб Беларусь заставалася мірнай і спакойнай краінай, зберагла традыцыйныя духоўныя каштоўнасці і нацыянальную культуру, магла самастойна вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку, будаваць сваю эканамічную мадэль, то ўжо сёння трэба праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыняць удзел у абмеркаванні праекта Асноўнага Закона.
Матэрыял газеты «Клiч Радзiмы»