1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН И ЮРЛИЦ

Медиагалерея

Народное радио

Федерация профсоюзов Беларуси. Мы-вместе!

Наши партнеры

Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Загрузка ... Загрузка ...

Туризм и отдых

База отдыха «Белое озеро»

ГлавнаяНовостиУборка кукурузы ў самым разгары
13 октября 2021

Уборка кукурузы ў самым разгары

Нягледзячы на кастрычнік, у аграрыяў працягваюцца напружаныя дні – у гаспадарках Петрыкаўскага раёна ў разгары ўборка кукурузы. Днямі мы адправіліся ў КСУП “Запаветы Ільіча”, каб даведацца з першых вуснаў, як ідзе ўборачная.

Як распавяла кіраўнік гаспадаркі Людміла Гарошка, штодзень у аператыўнай зводцы фіксуюцца лічбы нарыхтоўкі кармоў, у тым ліку на сілас.
– Кукуруза ўжо ўбрана на плошчы больш за 990 гектараў, 110 – пойдзе на зерне, 1440 гектараў – на сілас. Гэтыя пасевы трэба будзе прыбраць і атрымаць якасны корм. Пакуль паспяваем у тэрмін – скончыць уборку кукурузы плануем праз 2 тыдні.
На ўборцы “царыцы палёў” занята 2 камбайны, 5 адзінак тэхнікі – на адвозцы. За рулём кожнага агрэгата сапраўдныя майстры сваёй справы.
– Ямы закладваем хутка і ў тэрміны – за два з паловаю дні заклалі 1,5 тысячы тон сіласу – дадала Людміла Мікалаеўна.
Механізатары ў перыяд уборачнай пачынаюць працоўны дзень раніцай і завяршаюць прахалодным восеньскім змярканнем. Як распавёў нам камбайнер Антон Філатаў, у дзень ён прыбірае каля 20 гектар кукурузы.


Родам з Бабуніч, Антон ведае цану працы ў полі. Працуе наш герой на ўборцы кукурузы толькі 3-ці сезон. Мужчына шмат дзе сябе спрабаваў – і ў Маскве электрыкам, і вайскоўцам у Гродне, але знайшоў сваё прызванне тут, на малой Радзіме.
– Я шукаў заўсёды новае, дзе лепш. Вось і вярнуўся на Бацькаўшчыну. Да прафесіі механізатара душа больш ляжыць, – падсумаваў спецыяліст.
Гарачыя сытныя стравы работнікі атрымліваюць у сталовай. Адзін раз за змену невялікі перапынак – на абед.
– Вольнага часу ў саўгасе практычна не бывае, а на ўборцы – тым больш. Трэба паспець у тэрмін!
Таксама Антон адзначае, што для таго, каб справіцца з працай у тэрмін, вельмі важна, каб тэхніка была спраўная і не ламалася. А яшчэ і надвор’е павінна быць добрым.
– Кожную хвіліну вераснёўскіх пагодлівых дзянькоў шануем!
Механізатар адзначае, што прыбіраць кукурузу на сілас засталося нядоўга, у бліжэйшы час аграрыі павінны справіцца. А мы пажадаем ім у гэтай справе ўдачы!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара