1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУладар вёскі-2019” у Нясвiжскiм районе
17 сентября 2019

Уладар вёскі-2019” у Нясвiжскiм районе

“Уладар вёскі-2019” — гэта праект, які накіраваны на павышэнне ролі і значэння сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, на замацаванне маладых шлюбных пар, на ўмацаванне гістарычных, культурных і сямейных каштоўнасцей, традыцый беларускай вёскі, а таксама дзеля далучэння моладзі да здаровага ладу жыцця.
Селета гэты цікавы праект падрыхтавалі для прысутных Нясвiжскi раённыя камітэты Беларускага прафсаюза работнікаў агропрамысловага комплексу, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама і Нясвіжскі раённы цэнтр народнай творчасці.
Першым выпрабаваннем для “уладароў” стала самапрадстаўленне ў конкурсе візітных картак “Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я!” разам з абаронай  “Хатніх падворкаў”. Маладыя бацькі разам з дзецьмі, як гаспадары імпрэзаваных падворкаў, дэманстравалі свае творчыя работы, расказвалі пра ўзаемаадносіны і захапленні членаў сям’і, жартавалі і частавалі гасцей смачнымі стравамі, прыгатаванымі да свята.
У наступных выпрабаваннях удзельнікі праекта павінны былі паказаць сваю хуткасць і акуратнасць. Гаспадыні спаборнічалі ў чыстцы бульбы. Разам са сваімі гаспадарамі распілоўвалі бярвёны, пасля чаго мужчыны прымаліся сячы і складзіраваць дровы. Маладыя сем’і пераадолелі і шмат іншых цікавых іспытаў, у тым ліку спаборніцтвы “Спрытнякі”, “Ланцуг”, “Барон Мюнхгаўзэн” і “Папамабіль” (бацькі на счэпленых руках пераносілі дзіця на пэўную адлегласць і вярталіся да сваіх месцаў).
Па выніках конкурса “Уладаром вёскі-2019” стала сям’я Аляксандра і Ксеніі Рацкевіч, якія прадставяць Нясвіжчыну на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў Дзмітрыя і Веранікі Янукевіч. Трэцье — у сям’і Дзяніса і Алены Маславых.
Пераможцы конкурса атрымалі каштощныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса, а таксама грашовыя узнагароды ад прафкамаў гаспадарак, у якіх яны працуюць.