1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиУзнагароджванне у ходзе жніва у Крупскім раёне
15 августа 2019

Узнагароджванне у ходзе жніва у Крупскім раёне

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Шамашова,  галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Куксіна, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Рогаў наведалі адкрытае акцыянернае таварыства «Кляновічы» і ўшанавалі двух вадзіцеляў на адвозцы збожжа – Юрыя Кавалеўскага і Генадзя Каспяровіча, якія перавезлі ўжо звыш 1 000 тон збожжа. 
Падчас віншавання, якое праходзіла на збожжатоку, Анатоль Козел, уручаючы Падзячныя пісьмы, выказаў працаўнікам глыбокую прызнанасць і ўдзячнасць за бездакорную працу, высокі прафесіяналізм, унесены ўклад ва ўборачную кампанію і дасягнуты намалот у 1 000 тон збожжа. Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, якая таксама ўручыла падарункі і адрасавала Юрыю Кавалеўскаму і Генадзю Каспяровічу пажаданні дасягнуць яшчэ больш высокіх паказчыкаў. 
На збожжатоку «Ігрушка» ААТ «Майскае-Агра» заслужаныя ўзнагароды, падарункі і віншаванні прымаў вадзіцель Анатоль Куляй, які таксама перавёз тысячу тон збожжа. Ёсць упэўненасць, што Падзячнае пісьмо, віншаванні, шчырыя і сардэчныя словы пажаданняў ад старшыні райвыканкама Анатоля Козела, падарунак і наказ на далейшыя дасягненні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціны Козел натхняць Анатоля Іванавіча, у якога вадзіцельскі стаж вылічваецца 38 гадамі, на новыя перамогі і здзяйсненні.
На жытнёвых палетках за вёскай Якімаўка мы сустрэліся з чарговым нашым героем. Юрый Пыжык – камбайнер ААТ «Старасельскае» – намалаціў ужо звыш тысячы тон збожжа. І зноў віншаванні старшыні райвыканкама і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК, раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь», уручэнне Падзячных пісьмаў, Падзяк і падарункаў. Падчас размовы Юрый зазначыў, што ў яго падрастае сын Лёша і выказаў упэўненасць, што ў далейшым ён стане яму самым надзейным памочнікам. 
Відавочна, што ўсе названыя хлебаробы клапоцяцца пра лёс ураджаю, думаюць пра тое, як якасна ўбраць збожжа, імкнуцца працаваць не на хуткасць, а на вынік.