1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиВ Добруше заложили «Аллею единства»
14 сентября 2021

В Добруше заложили «Аллею единства»

У гонар надыходзячага свята Дня адзінства на вуліцы Палявой райцэнтра высаджана алея з аднайменнай назвай.

Працоўны дэсант прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сабраўся каля дома №10 у пятніцу. Фарфарысты, папернікі, поштавікі, работнікі культуры і сацыяльнай абароны, прафсаюзныя лідары, актывісты “Белай Русі” і Беларусскага саюза моладзі і саюза жанчын, прадстаўнікі райвыканкама. Такое адзінства інтарэсаў – зрабіць горад прыгожым – аб’яднала ўсіх.

Права закласці алею і пасадзіць першы клён прадаставілі старшыні райвыканакама Дзмітрыю Козелу. Некалькі хвілін – і дрэўца займае сваё месца сярод іншых саджанцаў. Аднак гэта яшчэ не ўсё. Падвязаць тонкі ствол – цэлая навука, заўважыў старшыня райвыканкама. Апошні штрых – стужка колеру беларускага сцяга.

Кожны з удзельнікаў імправізаванага суботніка стараўся неяк пазначыць “сваё” дрэўца. Так у алеі з’явіліся клёны, бярозкі і рабіны з назвамі  “фарфоравы”, “тэрытарыяльны цэнтр”, “паштавік”. Ёсць тут і клён з кароткім імем “ДК”: газетчыкі не засталіся ў баку. На жаль, сярод 30 саджанцаў не аказалася ніводнага, пасаджанага жыхарамі суседняга шматкватэрнага дома. Некалькі з іх пасіўна назіралі за пасадкай алеі з-за вугла будынка.

Газета «Добрушский край», Автор статьи: Сергей ЧАЙДАК