У гаспадарцы ён працуе 5 гадоў, пенсіянер дае фору маладым, і таму ён першым прымаў віншаванні з перамогай. Да Міхаіла Канстанцінавіча прыехалі з падзякай, кветкамі і падарункамі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў, прафсаюзныя лідары Ганна Туравец і Анжаліка Краўчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін.
Цёплыя словы выказала кіраўнік гаспадаркі Галіна Трыбунах. А музычнае прывітанне падаравалі артысты вакальнага ансамбля «Весялуха».