Арганізатары праекта, а імі выступілі раённы камітэт ГА “БРСМ”, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі не проста конкурсную праграму, а сапраўднае свята як для ўдзельнікаў праекту, так і для усіх жыхароў і гасцей аграгарадка.
Прыехала для ўдзелу ў праекце “Уладар сяла – 2018” пяць лепшых маладых сямей раёна. За ганаровае званне быць лепшай сельскай сям’ёй Бераставіччыны змагаліся сем’і Грышчанкаў з Вялікіх Эйсмантаў, Казакоў з Пархімаўцаў, Карповічаў з Лішкаў, Бірук з Масалян і Кулікоўскіх з Алекшыцаў.
Падводзячы вынікі раённага конкурсу “Уладар сяла – 2018”, першы сакратар райкама БРСМ Ірына Вайцюк выказала надзею, што ўсе яго ўдзельнікі атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый, а маладыя сем’і сталі яшчэ больш з’яднанымі.
Ірына Міхайлаўна ўручыла Падзячныя пісьмы і памятныя падарункі ад райкама БРСМ за ўдзел у конкурсе сем’ям Кулікоўскіх з аг. Алекшыцы і Бірук з аг. Масаляны, а таксама Граматы і падарункі за трэцяе і другое месца сям’ям Грышчанка з аг. Вялікія Эйсманты і Казак з аг.Пархімаўцы адпаведна.
Ну а пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2018» – сям’ю Карповіч з вёскі Лішкі – узнагароджваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон. Ён уручыў ім Дыплом райкама прафсаюза і каштоўны падарунак – мікрахвалёўку.
Цяпер сям’ю Карповічаў чакае удзел у абласным этапе “Уладара сяла-2018”.