1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиВыкладчыкаў ліцэя з Днём настаўніка віншавалі навучэнцы і прафсаюз работнікаў АПК
06 октября 2020

Выкладчыкаў ліцэя з Днём настаўніка віншавалі навучэнцы і прафсаюз работнікаў АПК

Цёпла віншавалі калег, ветэранаў педагагічнай працы і ўсіх прысутных з прафесійным святам намеснікі дырэктара ліцэя Вайцех Антонавіч Аляксей і Святлана Станіславаўна Марчукевіч, старшыня прафкама навучальнай установы Святлана Аляксандраўна Лунгу. А колькі музычных віншаванняў, гумарыстычных сцэнак-мініяцюр, узнёслых паэтычных слоў прыгатавалі да гэтага дня самі навучэнцы ліцэя! Мерапрыемства прайшло, што называецца, на адным дыханні.
Калегі ад душы парадаваліся і за высокія дасягненні таварышаў па працы. Так, выкладчыца матэматыкі і інфарматыкі Тамара Раманаўна Ардынец за шматгадовую і плённую педагагічную дзейнасць узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а майстар вытворчага навучання Часлаў Вацлававіч Плаўскі – граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Сёння ў Шчучынскім сельскагаспадарчым ліцэі займаюцца 164 навучэнцы, 71 з іх – першакурснік. Тут ганарацца, што з амаль 80 сёлетніх выпускнікоў больш за дзясятак рабят паступілі ў ВНУ і каледжы, каб працягваць адукацыю, а астатнія ўліліся ў шэрагі працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Шчодра дзеляцца з выхаванцамі сваімі ведамі і досведам 28 супрацоўнікаў з ліку інжынерна-педагагічнага саставу. Гэта ім сёння ліцэісты прысвяцілі імпрэзу з красамоўнай назвай “Ганаровае імя – настаўнік”.