1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиВыключыў рухавік – тады рамантуй
22 августа 2023

Выключыў рухавік – тады рамантуй

Жніво – вельмі адказны і напружаны перыяд для сельскіх працаўнікоў. Але ж пры гэтым не варта забываць пра бяспеку працы і берагчы сваё здароўе, нагадаў вясковым працаўнікам падчас чарговага маніторынгу сельгаспрадпрыемстваў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Яўген Зуй.

Разам са старшынёй Шумілінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай Яўген Зуй наведаў зернесушыльныя комплексы і жніўныя палеткі ў ААТ «Прыазёрны мір» і СУП «Лаўжанскае».

На зернесушылках абодвух сельгаспрадпрыемстваў меліся вогнетушыцелі і бочкі з вадой, праведзены патрэбныя інструктажы па ахове працы.

Тэхнічны інспектар пагутарыў з аператарамі комплексу пра меры бяспекі падчас работы, расказаў пра некаторыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці, праверыў рашоткі на завальных ямах. Яўген Зуй адзначыў іх надзейнасць, адпаведнасць тэхнічнай умацаванасці. На рамянных перадачах меліся ахоўныя агароджы і кажухі.

Механізатарам на палетках прафсаюзныя лідары нагадалі ўсім вядомую ісціну: «Выключыў рухавік – тады рамантуй!». Тут не варта рызыкаваць і спадзявацца на ”авось” – з жыццём і здароўем не жартуюць. Яўген Зуй папярэдзіў механізатараў аб недапушчальнасці работы ў шлёпанцах, бо можна зачапіцца і траўміравацца, нагадаў пра меры бяспекі падчас работ паблізу ліній электраперадач. Застаўся задаволеным, што на карданных перадачах у камбайнах мелася ахова.

У цэлым праведзеным маніторынгам прафсаюзныя лідары засталіся задаволены. Яны рэкамендавалі механізатарам берагчы сябе, у спёку заўсёды браць з сабой ваду. А калі пачулі недамаганне, то трэба прыпыніць тэхніку і звярнуцца за медыцынскай дапамогай.

Ларыса ЗАЙЦАВА