1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиХлебаробы КСУП «Гудагай» абмалацілі 43 % ніў
29 июля 2019

Хлебаробы КСУП «Гудагай» абмалацілі 43 % ніў

Падчас уборкі ў КСУП «Гудагай» дванаццаць камбайнаў разбіты на тры вытворчыя звяны. За дзень агульнымі намаганнямі камбайнераў у гаспадарцы абмалочваецца каля 200 гектараў, што кладае 6 % ад агульнай плошчы. Сёлета ў гаспадарцы пад збожжавыя і зернебабовыя адведзена 3 360 гектараў.
Чацвёрты сезон на жніве разам працуюць Іван Герасім і Браніслаў Каляда. 
Яшчэ адзін камбайнерскі тандэм у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча не першы год шчыруе на ўборцы. Летась гэты экіпаж першы ў КСУП «Гудагай» намалаціў тысячу тон збожжа. Камбайнеры ў гаспадарцы абмалочваюць не толькі збажыну, але і ўбіраюць кукурузу на зерне – а справа гэта нялёгкая. Мажліва, сёлета, каб моцна не дажджыла, хлопцы маглі аднымі з першых «узяць» тысячу тон збожжа. Але надвор’е выпусціла ў поле гудагайскіх хлебаробаў на тыдзень пазней, чым механізатараў іншых гаспадарак. 
Збожжа новага ўраджаю з поля да зернесушылак возяць ад шасці да васьмі МАЗаў з прычэпамі. 
Не толькі на палях, але і на зернесушыльных складах кіпіць работа. Аграному-насенняводу Марыі Ждановіч нават на хвілінку няма калі прысесці: трэба сачыць за вільготнасцю збожжа, размяркоўваць яго па складах. 
…Гэты год хоць не рэкордны па ўраджайнасці збожжа, але гудагайцы дакладна будуць з хлебам.