1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиХто лепшы па ўборцы лёну і прыгатаванні абедаў?
10 октября 2022

Хто лепшы па ўборцы лёну і прыгатаванні абедаў?

У Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці ўзнагародзілі пераможцаў абласнога спаборніцтва на ўборцы лёну і раённага конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў падчас уборачнай кампаніі.

Гродзенская абласная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК падвяла вынікі абласных спаборніцтваў па ўборцы лёну.

Пераможцамі ў церабленні лёну без ачоса скрыначак сталі трактарысты ААТ “Карэлічы-Лён”. Мікалай Заўгародні, які на камбайне ТСЛ-2,4 выцерабіў 278 га лёну і яго калега Аляксандр Сасноўскі, які выцерабіў 259 га. Узнагароду пераможцам уручыла старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.

Таксама Карэліцкім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў падчас уборачнай кампаніі 2022 года. Перамогу атрымала сталовая ААТ “Карэлічы-Лён”. 

Старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка ўручыла граматы і падарункі загадчыку сталовай Алене Лазарэвіч і яе супрацоўніцам Таццяне Нарэнберг і Таццяне Гоцка.

Ірына Пянькоўская