Уручыць грашовыя прэміі і памятныя падарункі лідарам жніва, якія ў гэты дзень працавалі на ўборцы трыцікале ў полі каля вёскі Бяроза, прыехалі намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Сяргей Барташ, старшыня раённага камітэту прафсаюза працаунiкоу аграпрамысловага комплексу Васілій Лазарчук, старшыня ААТ “Пакроўскі” Яўген Нічынгер і прадстаўнікі прафкома гаспадаркі.
На Кобрыншчыне абмалочана 38,1% плошчаў – сярэдняабласны паказчык. Сярод гаспадарак добрыя вынікі паказваюць СВК “Узыходзячая зара”, ААТ “Навасёлкі”, ААТ “Кісялёўцы”, ААТ “Астромічы”, ААТ “Дружба народаў”, ААТ “Днепрабугскае”. Радуе сярэдняя ўраджайнасць, якая сёлета прыкладна на 10 цэнтнераў з гектара вышэй, чым у мінулым годзе.
Як справядліва адзначыў Васілій Лазарчук, “тысячнік” – гэта заўсёды энтузіяст, і менавіта на такіх людзях, адданых сваёй працы і роднай зямлі, трымаецца наша сельская гаспадарка. Наперадзе у райкама прафсаюза працаунiкоу АПК – узнагароджванне лепшых вадзіцеляў, маладых і сямейных экіпажаў і іншых герояў жніва.