1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЗ маленства ведаюць кошт вясковай працы
11 июля 2024

З маленства ведаюць кошт вясковай працы

Як і на жніўных палетках, работа ў гэтыя дні кіпіць і зернетоках гаспадарак. Там ідзе дапрацоўка сабранага ўраджаю. І побач з дарослымі рупліва шчыруюць падлеткі.

У прыватнасці, на збожжаскладзе ў Юшкавічах, што на тэрыторыі адкрытага акцыянернага таварыства “Забалацкі” Любанскага раёна Мінскай вобласці, з пачатку гэтага тыдня па дагаворы падраду пачалі шчыраваць 10 юнакоў і дзяўчат з Забалаці і Любані. Пад пільным кантролем з боку дарослых яны занятыя на ачыстцы зярнят азімага ячменю. З дапамогай “Петкуса” даводзяць іх да патрэбнай кандыцыі – рыхтуюць да сяўбы. Прычым у кожнага з падлеткаў свая справа: хтосьці падбуртоўвае збожжа, нехта адказвае за ўпакоўку яго ў мяшкі і г.д.

Да слова, такі вопыт у большасці рабят ужо не першы. Хто ў трэці раз, хто ў другі ўладкаваўся сюды, каб забяспечыць сабе часовую занятасць.

– Ведаеце, мы атрымліваем маральнае задавальненне ад усведамлення, што ўдзельнічаем у жніўнай кампаніі, якая з’яўляецца адной з важнейшых для аграрыяў. А яшчэ атрымаем за гэта і матэрыяльнае заахвочванне. Заробленыя грошы выкарыстаем для падрыхтоўкі да новага навучальнага года, – падзяліліся падлеткі.

Працуюць, да слова, усе юнакі і дзяўчаты старанна, з ахвотай, адказна выконваюць дадзеныя ім даручэнні, захоўваюць дысцыпліну і выконваюць правілы аховы працы. Пра іх падлеткам падчас наведвання на збожжасклад нагадала і лідар раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Таццяна Рубін.

Рэдакцыя газеты “Голас Любаншчыны”