З якім настроем працуюць меха¬нізатары РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», з якімі праблемамі сутыкаюцца і як яны вырашаюцца на месцы, даведаўся наш карэспандэнт.
Для галоўнага агранома РУП «Аст¬равецкі саўгас «Падольскі» Дзмітрыя Малючака яравая пасяўная кампанія ў гэтай гаспадарцы першая, у працоўнай дзейнасці – трэцяя. На сёлетні ўраджай галоўны тэхнолаг саўгасных палёў ускладвае асаблівыя спадзяванні.
Мінулы год быў складаным не толькі для прадпрыемства, але і для сельскай гаспадаркі ў цэлым. Збажына дала на круг усяго 17 цэнтнераў, спадзяюся, што гэты год будзе больш ураджайным для збожжавых. Але галоўнае – нарыхтаваць пад патрэбу кармоў. Сёлета пад кукурузу адвядзём 800 гектараў – на 300 гектараў больш, чым летась. Калі надвор’е не падвядзе – будзем з кармамі, адзначыу галоўны аграном.
Звычайна калі гавораць пра добры ўраджай, то тэхналогія павінна быць вытрымана «ад» і «да». У тым ліку трэба ўнесці пад патрэбу мінеральных угнаенняў. Хоць бытуе меркаванне, што недахоп тукаў можна кампенсаваць арганікай…
– На пачатак красавіка забяспечанасць азотам складала 58%, каліем – 55%, азотам – усяго 25%, на жаль, ён вельмі дарагі, – працягвае галоўны аграном. – Думаю, на працэнтаў 80 унясём мінеральныя ўгнаенні пад сяўбу яравых. Расліну важна не толькі ў час падкарміць, але і апрацаваць ад шкоднікаў, прапалоць ад пустазелля.
Структура яравога кліна сёлета ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» ў параўнанні з мінулым годам значна не змянілася: пад яравую пшаніцу адве¬дзена 375 гектараў, пад ячмень – 900, пад авёс і зернебабовыя – па 150 гектараў.
Правільная арганізацыя працоўнага працэсу – а гэта і тэхналогія падрыхтоўкі глебы, і папярэдняя апрацоўка насення эфектыўнымі пратручвальнікамі, і ўнясенне мінеральных угнаенняў у адпаведнасці з картаграмамі забяс¬печанасці глебы пажыўнымі рэчы¬вамі, і так званы чалавечы фактар – вызначае тэмпы пасяўной. Праўда, тэхніка падводзіць…
Нягледзячы на няпрос¬тае фінансавае ста¬новішча, саўгас сёлета праз прамагралізінг набыў два новыя трактары «Беларус-1221», адзін з якіх даверы¬лі маладому механізатару Яўгену Крывіцкаму.
У сярэднім за дзень у гаспадарцы пад сяўбу падрыхтоўваюць больш за 50 гектараў глебы. На яе культывацыі заняты механізатар амаль з трыццацігадовым стажам Ягор Шостак.
…Аднак не сяўбой адзінай. Каб азімыя збожжа і рапс урадзілі, трэба ў час іх падкарміць. У саўгасе завяршаюць першую падкормку азімых збожжавых і рапс, працягваюць падкормліваць сенакосы і пашу. На ўнясенні «міне¬рал¬кі» тут задзейнічаны адзін самаход¬ны распрысквальнік «Раса», два рас¬¬кід¬¬вальнікі мінеральных угнаен¬няў і дзве «лейкі».
З галоўным аграномам саўгаса складана не пагадзіцца: як у веснавы дзень папрацуеш – такі ўраджай і атрымаеш.
Летась механізатар Віталь Трыбоцкі, чый партрэт заносіўся на раённую Дошку гонару, стаў лепшым аратым у раёне па выніках прафсаюзнага спаборніцтва.
У раённай пасяў¬ной па-ранейшаму лідзі¬руюць гудагайцы, якія першымі ў раёне скончылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых і пачалі сеяць цукровыя буракі.
Хлебаробы РУП «Аст¬равецкі саўгас «Па¬дольскі» ў раённым «табелі рангаў» за¬ма-цаваліся на апошняй, пятай, пазіцыі ў раёне.
Па аператыўных зводках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 10 красавіка, у саўгасе засеяна 33% яравога кліна – 1 009 гектараў. Раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры занялі 64% ад плана.