Галіна Рыбалтоўская, галоўны заатэхнік ААТ «Нясвіжскія Астроўкі»:
— Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі нашай дзяржавы пачынаюцца ўжо з прэамбулы да тэксту. І хочацца падкрэсліць вельмі важнае для нас, беларусаў. Асноўны Закон мы прымаем, маючы ў падмурку дзяржавы нацыянальную самабытнасць і суверэнітэт, незалежнасць і росквіт рэспублікі. Беларусь не так даўно – 30 гадоў таму – пачала самастойна будаваць сваё жыццё, вызначаць сваю палітыку. А якія добрыя змены адбыліся за пройдзены час, якія вышыні дасягнутыя! Узяць хаця б нашу сельскую гаспадарку. Пабудаваны і будуюцца сучасныя фермы. Мы ў сваім адкрытым акцыянерным таварыстве ў сучасны момант таксама ўзводзім новую “фабрыку малака” ў вёсцы Прасці. У новых будынках першай чаргі комплексу вось-вось з’явіцца абсталяванне. Пачалі будаўніцтва другой чаргі.
— Клопат пра развіццё жывёлагадоўчай галіны прыносіць плён. Напрыклад, вытворчасць малака летась вырасла на 6,2% у параўнанні з 2020-м годам. На малакаперапрацоўчыя заводы адправілі больш за 90% сыравіны гатункам «экстра», у т.л. у снежні – 100%. У студзені 2022-га валавы надой вырас на 24% да студзеня 2021 года. Радасна, прыемна працаваць. А якія дагледжаныя нашы палі, на якіх працуе магутная тэхніка. І ўсюды – працавітыя, шчырыя, добрыя людзі. Мы жывём на мірнай зямлі, дзякуй за гэта Богу і нашаму Прэзідэнту. Усім гэтым трэба ганарыцца, цаніць дасягнутае. Трэба быць патрыётам сваёй Радзімы, сваёй зямлі, бо яна ў нас адна, і яна мае патрэбу ў нашай любові, нашым клопаце, абароне. Мы павінны ведаць і памятаць трагічныя старонкі гісторыі Беларусі, каб не дапускаць болей такога. Вось за ўсё гэта я і аддам свой голас на рэспубліканскім рэферэндуме.