1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЗалатыя тысячы
19 августа 2019

Залатыя тысячы

Экіпаж камбайнераў у складзе вопытнага аграрыя Аляксандра Камарова і дэбютанта Ільі Дудкіна атрымаўся вельмі ўдалы.  Механізатар Аляксандр Андрэевіч сваю справу ведае дасканала, бо за яго плячыма багаты вопыт. Колькі пасяўных і ўборачных кампаній ён сустрэў у полі, адразу і не ўзгадае. Яго стаж у сельскай гаспадарцы налічвае 26 гадоў, апошнія з іх ён выбіваецца на жніве ў лідары. А вось для яго паплечніка, Ільі Дудкіна,  усё толькі пачынаецца. Гэта яго першая ўборачная кампанія ў якасці памочніка камбайнера.
Малады чалавек сцвярджае, што работа ў полі – добры вопыт для далейшага станаўлення як спецыяліста. На прадпрыемстве ён працуе другі год, адначасова атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Ілья – будучы механік. Побач са старэйшым калегам Аляксандрам Камаровым ён многаму вучыцца. Намалот у дзве тысячы тон зерня лічыць добрым стымулам у рабоце. Цяпер ён па-сапраўднаму адчуў дух саперніцтва і ўжо разумее, што спыняцца на дасягнутым нельга.
Камбайнер Аляксандр Стаброўскі таксама не збіраецца збаўляць сваіх абаротаў. Тысячны рубеж ён ужо пераадолеў, зараз мэтанакіравана ідзе і да другой тысячы. Як, дарэчы, і малады хлебароб Ілья Лазарэнка.