1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЗажынкі у Верхнядзвінскім раёне
01 августа 2018

Зажынкі у Верхнядзвінскім раёне

На таку, упрыгожаным паветранымі шарамі, кветкамі і ручнікамі, панавала асобая атмасфера святочнасці. Прыгожы старадаўні абрад “Зажынкі” даверылі правесці работнікам Сар’янскага Дома культуры на чале з Аленай Мінчанка. Пакуль дзяўчаты зажыналі першы сноп ураджаю 2018 года, замест традыцыйнай вучобы-семінара ўдзельнікаў жніва чакаў вялікі экзамен, падрыхтаваны спецыялістамі райсельгасхарчу. Журы ўзначальваў кіраўнік раёна І.І. Марковіч. Прысутныя вызначалі, колькі абаротаў павінна быць пры ўборцы клевера? Як праводзіцца кантроль якасці на ўборцы зерня? У практычнай частцы рамантавалі камбайн.


Іспыты завяршыліся паспяхова, усе гаспадаркі дапушчаны да жніва. ААТ “Баліны”, “Шайцерава” і СП “Дрысенскі” атрымалі роўную колькасць балаў.
І ўсё ж перамогу і “залаты” гаечны ключ заваявала КУПСГП “Дрысенскі”! Усім камандам уручаны памятныя сувеніры. Галоўнага інжынера Міхаіла Міхайлава з ААТ “Антонава-Агра” асабіста ўзнагародзіў І.І. Марковіч за выдатнае веданне і валоданне тэхнікай. Кіраўнікі і падначаленыя сталі адной камандай, якая згуртавалася, каб пачаць вялікую ўрачыстую справу.
Увага прысутных звернута на пытанні захавання бяспекі і дысцыпліны, аплату працы, арганізацыю бытавых умоў і харчавання. Хлебаробы ўважліва выслухалі парады, якія далі галоўны дзяржаўны інспектар В.У. Болдак і намеснік начальніка аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу Я.А Зуй.
З умовамі абласнога спаборніцтва на жніве пазнаёміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А.У. Зуй. Начальнік аддзела эканамічнага рэгулявання сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу Г.В. Шандзер спынілася на пытаннях налічэння заработнай платы.
Спецыяліст аграпрама Л.К. Грэсько падкрэсліла, што ад абранай тактыкі і стратэгіі ўборачнай напрамую залежыць поспех.
Маладых кіраўнікоў ААТ «Баліны» В.К Казура і ААТ «Бялькоўшчына» В.С. Фесюка з першым жнівом віншуе А.У. Зуй.
Першыя снапы ўраджаю 2018 года ўручаны на захаванне І.І. Марковічу, І.Ф. Козел, В.М. Шылаву, айцам Чаславу, Васілю, Аляксандру, В.К. Казура, Л.К. Грэсько.
Маладому камбайнеру ААТ “Баліны” Яўгену Куцюну даверылі правесці абмалот першых зажыначных снапоў.


Удзельнікам жніва ўручаны духмяныя верхнядзвінскія караваі і сувеніры. Дырэктар ААТ “Баліны” В.К. Казура пажадаў калегам плённай уборкі, каб не падводзілі тэхніка і надвор’е, не было страт. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў як мага вышэй падкінулі снапы і загадалі жаданне. А яно сёння ва ўсіх адно – правесці жніво без страт і з багатым намалотам!
У раёне адбудзецца абласное свята-кірмаш “Дажынкі”, якое чакалі дзесяткі гадоў, марылі пра яго. Разам мы зробім усё магчымае, кааб атрымаць добры ўраджай і дастойна прыняць гасцей на нашайз ямлі. У добры шлях, жніво!