1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовости«Жыву для дзяцей і ўнукаў»
08 декабря 2022

«Жыву для дзяцей і ўнукаў»

Больш за сорак гадоў адпрацавала ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобалсці Мая Ягораўна Сафончык з райцэнтра. А нядаўна, перад юбілеем, сказала сама сабе: «Хопіць. Цяпер пажыву для дзяцей і ўнукаў».

Мая Ягораўна родам з Мікалаеўшчыны, з маленькай вёскі Кралькі. Сярод пецярых дзяцей Мая ў сям’і была самая баявая, таму пасля пачатковай школы не пабаялася паехаць па запрашэнні да цёці ў Латвію, дзе закончыла васьмігодку.

Вывучылася ў Полацкім тэхнікуме на бухгалтара, завочна закончыла Вялікалуцкі сельгасінстытут. Працавала бухгалтарам райсельгасхіміі, эканамістам райаграпрамснаба, галоўным спецыялістам па кадрах упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Апошнія 15 гадоў, калі выйшла на заслужаны адпачынак, – галоўным бухгалтарам прыватнага прадпрыемства «Шумілінская транспартная кампанія».

Мая Ягораўна расказала, што дома сядзець без справы не выходзіць. У яе ёсць любімы занятак – вязанне. Былі часы, калі абвязвала ўсю сям’ю. І цяпер дачка просіць то світар звязаць, то кардыган. Не адмаўляюцца ад матчыных і бабуліных камізэлек і шкарпэтак двое сыноў і трое ўнукаў.

З днём нараджэння Маю Сафончык павіншавалі родныя і сябры. Прымала юбіляр віншаванні і ад старшыні Шумілінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольгі Пусянковай, якая падзякавала за добрую прафсаюзную работу, пажадала добрага здароўя.

Ларыса ЗАЙЦАВА

“Герой працы”