1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовости«Жывёле патрэбна ласка»
24 января 2023

«Жывёле патрэбна ласка»

Днямі завіталі на МТК “Курыцічы”. Гераіні нумара – Наталля Машук і Раіса Бедрый – сапраўдныя гаспадыні на прадпрыемстве, з 4 гадзін раніцы прыязджаюць на працу. Жанчыны адказныя не толькі за якасць малака, але і здароўе буронак.


Наталля Машук працуе на ферме з 1990 года. Сцвярджае, што праца ў радасць у такім дружным калектыве, бо жанчыны не кідаюць адна адну ў бядзе, прыхо-дзяць на дапамогу і ў асабістых справах.
– Я родам з вёскі Забалацце. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гомельскае СПТВ на аддзяленне машынна-кампрэсарных і помпавых установак. На жаль, лёс склаўся такім чынам, што мой муж памёр. Я вярнулася ў родную вёску і ўжо тут будавала сваё жыццё. На малой радзіме ўжо з другім мужам у нас нарадзілася двое дзяцей. Сын пайшоў па маіх слядах, скончыў тую ж навучальную ўстанову, што і я, зараз працуе па спецыяльнасці. Дачка працуе ў дзіцячым садку ў Курыцічах настаўнікам фізічнай культуры і здароўя.
Па словах Наталлі Пятроўны, родная гаспадарка дапамагла ёй з жыллём.
– Мне далі ўчастак і заклалі падмурак, а астатняе будавалі мы ўжо самі.
На пытанне, што самае цяжкае ў працы аператара машыннага даення, наша гераіня адказала так:
– Вядома, такую фізічную нагрузку не многія вытрымаюць, але за столькі гадоў працы ў гаспадарцы мы тут як рыбы ў вадзе, ведаем, дзе можна і трэба спрасціць працу, а дзе наадварот – быць больш строгімі да сябе, да выканання сваіх абавязкаў. Зразумела, што на заробак трэба напрацаваць. Карова будзе дагледжана, будзе і вынік: добрае якаснае малако. А ўжо ад яго продажу мы зможам і грошы неблагія атрымаць. На заработную плату не магу пажаліцца – хапае. Кіраўніцтва нас не крыўдзіць, а мы стараемся яго не падводзіць.
Раіса Бедрый – гераіня не толькі на ферме, але і ў сямейным жыцці. Маці пецярых дзяцей лічыць сябе самай шчаслівай.
– Двое старэйшых дзяцей ужо ўладкаваліся ў жыцці, а малодшыя яшчэ школьнікі, – пачала Раіса Уладзіміраўна. – Я родам з Петрыкава. Сваё жыццё не лічу лёгкім, але і не цяжкім. Па асабістых абставінах не змагла скончыць Бабруйскі каледж цыруль-ніцкага майстэрства, некаторы час жыла ў Гомелі, а затым вярнулася на радзіму. Даяркай працавала два гады ў Лосевічах, а потым перавялася ў Курыцічы. Спытай кожную з нас, усе задаволены працай, калектывам. Не без цяжкасцяў, але ўсе беды вырашаем разам, часам, за кубкам гарбаты. На ферме тры даяркі, і мы паміж сабой вельмі дружныя. Наша загадчыца таксама чалавек з вялікай літары, падказвае, дзе трэба – дапамагае. Так, цяжка прачынацца ў тры гадзіны ночы, але мы ўжо ведаем кошт такога распарадку дня.
Па словах даяркі, кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла ёй дом у Курыцічах. Кватэра, якую атрымала ад дзяржавы за статус шматдзетнай маці ў Петрыкаве, зараз патрабуе касметычнага рамонту.
– Вось так жывем і працуем. Старэйшая дачка ўзнагародзіла мяне статусам бабулі. Вядома, да ўнукаў зусім іншае стаўленне. Ты іх ужо не выхоўваеш, а проста забаўляеш, песціш.
Раіса Уладзіміраўна расказала, што на МТК “Курыцічы” 260 дойных кароў, за суткі выходзіць каля 1,9 тоны малака.
– Вынік дастаткова нядрэнны для фермы, упэўнена, мы можам і лепш. Нашы каровы вельмі дысцыплінаваныя, ласку любяць. Без добрага слова даіць не пачнем.
Дзякуй нашым працаўніцам за гутарку, а таксама за смачнае малако, што трапляе на прылаўкі нашых магазінаў.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.