Старшыня Шаркаўшчынскай раённай прафсаюзнай агранізацыі работнікаў АПК Аляксандр Гернат разам з кіраўніком пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Даватарскі» Анжэлікай Атопкінай павіншавалі з юбілеем ветэрана працы Ірыну Ардынскую.
Ірына Леанідаўна значную частку свайго працоўнага жыцця прысвяціла сельскай гаспадарцы — з’яўлялася бухгалтарам калгаса імя Энгельса, які потым быў перайменаваны ў ААТ «Даватарскі».
Жанчына, як чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, шмат год узначальвала прафсаюзны камітэт гаспадаркі.
Госці павіншавалі Ірыну Ардынскую са знакавай датай у жыццёвым календары, уручылі памятныя падарункі, выказалі шчырыя пажаданні трывалага здароўя, доўгіх і шчаслівых год жыцця пад мірным небам.